У Беларусі адкрыюць «H&M»


Дэталі, дзе і калі з’явяцца крамы, пакуль дакладна невядомыя.

Дадзеныя пра новую юрыдычную асобу «H&M Hennes & Mauritz Bel» з’явіліся ў адзіным дзяржаўным рэестры.

Хутчэй за ўсё краму адкрыюць у ГЦ «Green» на выхадзе са станцыі метро «Каменная горка», і яна зойме адзіную двухпавярховую прастору ў гандлёвым цэнтры.

У атрыуме таксама будуць крамы Zara, Bershka, Pull & Bear і Stradivarius, Reserved, Cropp, House.

Цяпер шмат беларусаў выяжджаюць на закупы ў Польшчу і Літву. Для нашых суайчыннікаў нават арганізуюць бясплатныя шоп-туры.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў