У Беларусі адказалі на зварот Рассельгаснагляду пра няякасную рыбу


Якасць рыбнай сыравіны, якая паступае ў Беларусь, кантралюецца адпаведна заканадаўству ЕАЭС. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання ў адказ на зварот Рассельгаснагляду.

«Уся жывёлагадоўчая сыравіна, у тым ліку рыбная, якая паступае ў Беларусь падвяргаецца кантролю адпаведна заканадаўству ЕАЭС. Дадаткова ў нашай краіне праводзяцца маніторынгавыя даследаванні рыбнай прадукцыі адпаведна планам дзяржаўнага маніторынгу, а таксама згодна адмысловым патрабаванням, усталяваным Расейскай Федэрацыяй у дачыненні да рыбнай сыравіны, якая паступае ў Беларусь», – заявілі ў ведамстве, піша БелТА.

Hавiны
Расея просіць Беларусь не пастаўляць нарвежскую рыбу
2019.12.13 09:49

У міністэрстве падкрэслілі, што беларуская рыбная прадукцыя паступае ва ўсе краіны ЕАЭС і ў іншыя дзяржавы, у тым ліку Еўрапейскага звязу.

Рассельгаснагляд накіраваў у Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ліст пра тое, што ў рыбнай прадукцыі, вырабленай з нарвежскай сыравіны і адпраўленай у Расею, неаднаразова выяўляліся рэшткі забароненых і шкодных рэчываў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў