У Беларусі адчыняцца яшчэ чатыры польскіх візавых цэнтры


Жыхары Магілёва, Пінску, Баранавічаў і Ліды змогуць рабіць польскія візы ў сваіх гарадах.

Пра намер павялічыць колькасць польскіх візавых цэнтраў у Беларусі да васьмі, распавёў першы дарадца амбасады Польшчы Марцін Вайцяхоўскі.

«З 16 сакавіка адкрываюцца польскія візавыя цэнтры ў Пінску і Баранавічах, 17 сакавіка – у Магілёве, 18 сакавіка – у Лідзе. Такім чынам, агулам у Беларусі будзе восем польскіх візавых цэнтраў», – паведаміў БелТА Марцін Вайцяхоўскі.

1 сакавіка ў Беларусі адчыніліся чатыры першых візавых цэнтры Польшчы: У Берасці, Гомлі, Горадні ды ў Менску. Пры падачы дакументаў на візу трэба заплаціць консульскі збор у памеры 60 еўраў і сэрвісны збор за паслугі цэнтру – 15 еўраў.

Разам з тым, як і раней, візу можна рабіць у амбасадзе альбо ў генеральных консульствах Польшчы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў