У Беларусі ад каронавірусу памерлі больш за 548 чалавек

Паводле Мінздароўя, у Беларусі на дзень 29 ліпеня медыкі зарэгістравалі 67 тысячаў 442 пацыента са станоўчым тэстам на COVID-19. Ад інфекцыі памерлі 548 (+5 асобаў за суткі).

Паводле звестак Мінздароўя, у Беларусі на дзень 29 ліпеня ачунялі і выпісалі 61 тыс. 442 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Медыкі выявілі 67 тысячаў 518 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. За дзень колькасць інфікаваных каронавірусам вырасла на 152. Усяго праведзена 1 278 583 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 548 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

Уладзімір Каранік: Спадзяемся, што другая хваля каронавірусу ў Беларусі не будзе маштабнай

ДР belsat.eu

Hавiны