У Беларусі ад каронавіруса памерлі яшчэ 6 чалавек


У Беларусі на 17 чэрвеня зарэгістраваныя 56 032 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19. Агулам праведзена 778 935 тэстаў, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Ачунялі і выпісаныя 32 735 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 324 пацыента з каронавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі COVID-19 выявілі ў 663 чалавек, ачунялі 1 462 пацыенты, а памерлі 6 чалавек.

Hавiны
Урад дазволіў бясплатныя лекі для інфікаваных каронавірусам
2020.06.17 08:45

МГ belsat.eu

Стужка навінаў