У Беларусі ад каронавіруса памерлі 559 чалавек


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя наконт сітуацыі з каронавірусам.

Па стане на 31 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 67 808 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 143 чалавекі.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 559 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 553 смерці. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 6 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 62 444 пацыента (+679).

Hавiны
«Палітычная пазіцыя – рабіць выгляд, што праблем няма». Кацярына Барнукова пра фінансавыя наступствы «каранавіруснага псіхозу»
2020.07.28 16:26

Агулам было праведзена 1 299 428 тэстаў на COVID-19, сцвярджаюць у міністэрстве. Такім чынам, станоўчымі былі каля 19 % усіх тэстаў.

Hавiны
Другая хваля каронавірусу ў Беларусі чакаецца ў лістападзе-снежні
2020.07.31 09:02

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў