У Беларусі ад каронавіруса памерлі 513 чалавек


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя наконт сітуацыі з каронавірусам.

Па стане на 22 ліпеня ў Беларусі зарэгістраваны 66 521 выпадак каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 173 чалавекі.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 513 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 507 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 6 чалавек.За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 59 061 пацыент (+469).

Агулам было праведзена 1 209 400 тэстаў на COVID-19, сцвярджаюць у міністэрстве. Такім чынам, станоўчымі былі каля 18 % усіх тэстаў.

Hавiны
Цэнтрвыбаркам абмежаваў колькасць назіральнікаў на выбарчых участках
2020.07.22 12:50

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў