У Беларусі ад каронавіруса памерлі 449 чалавек

Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя наконт сітуацыі з каронавірусам.

Па стане на 9 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 64 411 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 187 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 449 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 443 смерці. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 6 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 53 609 пацыентаў (+755).

Лукашэнка пра каронавірус: «Мы з гэтай бядой справіліся»

Агулам было праведзена 1 099 571 тэст на COVID-19, сцвярджаюць у міністэрстве. Такім чынам, станоўчымі былі каля 17 % усіх тэстаў.

Футбаліст берасцейскага «Дынама» Арцём Мілеўскі сышоў на самаізаляцыю

ІІ belsat.eu

Hавiны