У Беларусі ад каронавіруса памерлі 29 чалавек


Інфаграфіка «Белсата»

Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 13 красавіка ў краіне зарэгістравана 2919 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі.

«У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 55 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пасля праходжання лячэння выздаравелі і выпісаныя 203 чалавекі. Памерлі 29 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе тэлеграм-канал Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 26 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 3 чалавекі.

Агулам у Беларусі праведзена 68 тысяч тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

Hавiны
Лукашэнка: каронавірусны псіхоз давёў да таго, што людзі ўжо апусцілі рукі
2020.04.13 12:19

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў