У Беларусі ад каронавіруса памёр 151 чалавек, заразіліся 26 772


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з эпідэміяй COVID-19 у Беларусі.

На дзень 14 траўня ў Беларусі зарэгістраваныя 26 772 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 947 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 151 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 146 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавек.

Hавiны
Лукашэнка – міністрам: «Галавой усе адказваюць за смяротнасць насельніцтва»
2020.05.12 11:44

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 8 168 пацыентаў (плюс 457). Агулам у краіне праведзена 308 156 тэстаў на COVID-19.

Hавiны
Улады кажуць, што іх прагноз наконт эпідэміі COVID-19 спраўджваецца. Ці так гэта?
2020.05.06 09:58
Стужка навінаў