У Беларусі абвясцілі штармавое папярэджанне


У аўторак, 21 траўня, да 21:00 на паўднёва-заходнім абшары краіны абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі.

Паводле інфармацыі Белгідрамету, тут чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. У асобных раёнах пройдзе град.

Навальніцы прагназуюцца ў Беларусі і ў сераду, 22 траўня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў