У Беларусі абвясцілі штармавое папярэджанне


Удзень аўторка, 5 лістапада, у асобных раёнах Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Праз гэта ў краіне абвешчанае штармавое папярэджанне.

Агулам, паводле Белгідрамету, у аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра 10 – 16 градусаў.

Hавiны
У Менску вецер сарваў дах прыватнага дому. Рух транспарту прыпынены
2019.05.29 19:27

У сераду таксама воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты. Уначы 5 – 12 градусаў, удзень ад 7 па паўночным захадзе да 17 па паўднёвым усходзе.

7 лістапада воблачна з праясненнямі. Месцамі, пераважна на паўночнай палове краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу ў паўночных раёнах магчымы мокры снег. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, ноччу парывісты. Уначы ад 0 да 7 градусаў цяпла, удзень ад 4 градусаў на поўначы да 12 градусаў на поўдні.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў