У Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі


У Беларусі ў панядзелак 29 красавіка праз моцны вецер абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі. Паводле Белгідрамету, удзень у асобных раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-17 метраў за секунду.

Агулам прагназуецца халаднаватае надвор’е. Пераважна без ападкаў. Вецер усходні ўмераны да парывістага. Максімальная тэмпература паветра 13 – 19 градусаў.

У Менску будзе без ападкаў. Тэмпература паветра раніцай 8 – 10 градусаў, удзень 14 – 16, увечары 11 – 13.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў