У Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне


На аўторак 21 студзеня ў Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.

Прычынай штармавога папярэджання стала ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Такія парывы чакаюцца да 11:00.

Тым не менш, моцны вецер захаваецца ў Беларусі да канца дня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў