У Беларусі 38 тыс. захворванняў на каронавірус


Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала абноўленыя на раніцу 26 траўня звесткі адносна сітуацыі з эпідэміяй каронавіруса.

Гэтак, агульная колькасць выяўленых захворванняў дасягнула 38 059 выпадкаў і вырасла на 915.

Ачунялі і былі выпісаныя 15 086 чалавек (рост на 637 выпадкаў), а памерлі – 208 супраць 204 на 25 траўня.

Аб’ектыў
Беларусь справілася з каронавірусам. Пачынаем рыхтавацца да другой хвалі
2020.05.25 22:53

Агулам у Беларусі было праведзена 472 096 тэстаў. Прырост склаў 9902.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў