У Беларусі 31 траўня абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру


На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца вецер да 15 – 20 м/с.

У нядзелю 31 траўня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру, перадае БелТА. На большай частцы тэрыторыі будзе моцны паўночна-ўсходні парывісты вецер хуткасцю да 15 – 20 м/с. Таксама чакаюцца дажджы, уначы месцамі – моцныя.

Уначы тэмпература складзе 9-14 градусаў, днём паветра нагрэецца да 14-20 градусаў, месцамі нават да 22 градусаў цяпла.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў