У Беларусі 30 572 выпадкі каронавіруса, 171 чалавек памёр


Інфаграфіка «Белсат»

Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя звесткі па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 18 траўня ў Беларусі зарэгістраваны 30 572 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 922 выпадкі.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 171 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 165 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 6 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 10 130 пацыентаў. Агулам у краіне праведзена 364 319 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

КА belsat.eu

Стужка навінаў