У Беларусі 19 ліпеня пачынаецца ЦТ у рэзервовыя дні


Здаваць тэсты будуць 1335 чалавек, якія не здолелі прыйсці ў асноўны дзень, перадае БелТА.

У Беларусі стартуе ЦТ у рэзервовыя дні. Паўдзельнічаць у выпрабаванні можна будзе 19, 21 і 23 ліпеня. Агулам здаваць тэсты будуць 1335 чалавек, якія не здолелі прыйсці ў асноўны дзень. Сёння жа, 19 ліпеня, здаваць рэзервовае ЦТ будзе больш за палова зарэгістраваўшыхся абітурыентаў — 711 чалавек.

«Сярод прадметаў лідаруюць матэматыка і руская мова, на якія зарэгістраваліся 158 і 155 абітурыентаў адпаведна. Заяўленыя практычна ўсе прадметы», – распавяла намесніца дырэктара па асноўнай дзейнасці Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Наталля Вайцеховіч.

Аб’ектыў
ЦТ ва ўмовах пандэміі
2020.06.25 23:21

Правілы правядзення ЦТ у рэзервовыя дні не адрозніваюцца ад звычайных. Для рэгістрацыі трэба прыйсці заранёў, пры сабе варта мець пропуск, пашпарт, асадку з чарнілам чорнага колеру.

Пандэмія таксама ўнесла свае карэктывы ў парадак здавання тэставання. Абітурыенты мусяць захоўваць дыстанцыю ў 1 – 1,5 метры, на ўваходзе ў месцах правядзення стаяць антысептыкі, таксама рэкамендавана выкарыстоўваць маскі і пальчаткі.

Сертыфікаты для тых, хто здаваў ЦТ у асноўны дзень, будуць гатовыя 24 ліпеня, а для тых, хто ў рэзервовы, – 29 ліпеня.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў