У Беларусі 1878 новых выпадкаў каронавіруса. Але сацыёлагі не вераць афіцыйным лічбам


Медык у масцы ад каронавіруса.
Фота: t.me/minzdravbelarus

За содні ў Беларусі зарэгістравалі 1878 пацыентаў з COVID-19. Пра гэта паведамляе афіцыйны Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.

Паказнік, агучаны 6 снежня, не рэкордны, але блізкі да таго. Рэкорд быў усталяваны напярэдадні і склаў 1896 выпадкаў.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, за содні ў краіне памерлі 9 чалавек.

Аб’ектыў
Ці можна верыць афіцыйным звесткам пра COVID-19?
2020.12.05 22:08

Нагадаем, што сацыёлагі не давяраюць афіцыйным лічбам беларускага ведамства.

У прыклад яны прыводзяць статыстыку суседніх краінаў. У перыяд другой хвалі каронавіруса следам за павелічэннем колькасці хворых рэзка павялічылася і колькасць выпадкаў лятальнага зыходу. І Беларусь тут выняткам быць не можа, кажа аналітык Андрэй Шуман.

«Калі мы разглядаем смяротнасць – яна ў нас фактычна простая лінія. Яна не можа быць простаю лініяй. Яна павінна паўтараць амплітуду актыўных выпадкаў, гэта значыць – быць дугападобнай крывой. А яна – простая лінія. Такога не бывае, вядома. Гэта статыстычная анамалія, якая сведчыць пра тое, што статыстыка не адлюстроўвае рэальнасці», – адзначыў ён.

Падобныя меркаванні ёсць і сярод лекараў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў