У Беларусі 16 тысяч абітурыентаў сёння здаюць цэнтралізаванае тэставанне


Сёння праходзяць іспыты па грамадазнаўстве.

Удзел у іх плануюць узяць 15 846 абітурыентаў, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Летась на дадзены іспыт зарэгістравалася на тысячу асобаў больш.

«Сказваецца змяншэнне агульнай колькасці абітурыентаў на 9,8 тыс. асобаў: калі летась для праходжання ЦТ зарэгістравалася 92 тыс. асобаў, то сёлета – крыху больш за 82 тыс»., – адзначыў Юрый Міксюк.

Іспыт пачынаецца адначасова па ўсёй краіне – а 11:00.

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Стужка навінаў