У Беларусі 102 палітычныя зняволеныя


21 кастрычніка лік палітзняволеных у Беларусі перакрочыў сотню і дасягнуў 102 асобаў. Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ дзевяць чалавек.

Пераслед гэтых людзей праваабаронцы бачаць, як палітычна матываваны «у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў».

Праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснаю заявай у сувязі абвінавачаннямі, высутымі паводле арт.293 Крымінальнага кодэксу (Масавыя беспарадкі) групе Сяргею Брылю, Андрэю Папову, Паўлу Нядбайла, Сяргею Лежанко, Дзмітрыю Івашкову, Юрыю Бялько, Дзмітрыю Ластоўскаму і Яраславу Збароўскаму, а таксама Дзянісу Болтуцю – паводле арт. 342 КК (групавыя дзеянні, якія жорстка парушаюць грамадскі парадак).

Людзі стаяць у ланцугу пакаяння ў Менску, які пачынаецца пад ЦІП на Акрэсціна і заканчваецца ў лясным урочышчы Курапаты, дзе ў 1937-1939 гг. адбываліся масавыя расстрэлы. Беларусь. 21 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Дакумент падпісалі 10 праваабарончых арганізацыяў – Цэнтр «Вясна», «Прававая ініцыятыва», ініцыятыва FORB, «Х’юман канстанта», Беларускі дакументацыйны цэнтр, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага, «Прававая ініцыятыва», офіс правоў людзей з інваліднасцю і Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў