У беларусаў застаецца дзве магчымасці з'ехаць з Літвы


Амбасада Беларусі ў Вільні звярнулася да асобаў, якія плануюць выезд з Літвы праз пункт пропуску «Райгардас – Прывалка».

Праехаць па маршруце «пункт пропуску Прывалка – Горадня» можна будзе 17 сакавіка а 13:00 і а 17:00, паведамляе старонка амбасады ў Facebook.

ВНИМАНИЮ планирующих выезд из Литовской Республики через пункт пропуска «Райгардас-Привалка»:Информируем о возможности…

Opublikowany przez Посольство Беларуси в Литве Poniedziałek, 16 marca 2020

Таксама паведамляецца, што з 17 сакавіка ў сувязі з пандэміяй каронавіруса і ўвядзеннем у Літве каранціну консульскі аддзел беларускай амбасады не будзе ажыццяўляць прыём грамадзянаў, за выключэннем выдачы пашпартоў грамадзянам Літвы, іншых экстранных сітуацыяў (віза на пахаванне або ў сувязі з цяжкім станам блізкіх сваякоў пры наяўнасці пацвярджаюць дакументаў; сведчанняў на вяртанне), а таксама выпадкаў, якія патрабуюць аператыўнага консульскага ўмяшання.

Выдаваць пашпарты грамадзянам Літвы будуць у дзень, пазначаны на талоне, з 10:00 да 16:00 (абед з 13:00 да 14:00).

Абноўлена
Літва аб’явіць каранцін і закрые межы для замежнікаў
2020.03.14 19:40

Ад поўначы 16 сакавіка ў Літве дзейнічае 15-дзённы каранцін. Каранцін працягнецца прынамсі да 23:59 30 сакавіка. Пасля ўрад можа працягнуць каранцін у залежнасці ад сітуацыі.

Згодна з распараджэннем ураду, забаронены ўезд у Літву замежнікам. Таксама скарочаная колькасць пагранічных прапускных пунктаў, праз якія можна ўехаць у Літву.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў