У Беларусь вяртаюцца халоднае надвор’е і замаразкі


У пятніцу, 4 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па паўночна-заходняй палове краіны невялікія кароткачасовыя дажджы. Раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра максімальная днём 9 – 15 градусаў вышэй за нуль.

Паводле Белгідрамету, у суботу будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер умераны. Ноччу 1 – 7 градусаў цяпла, месцамі слабыя замаразкі да 2 градусаў марозу. Удзень ад 5 градусаў цяпла на поўначы да 13 на поўдні.

У нядзелю воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах кароткачасовыя дождж, мокры снег. Вецер умераны. Ноччу на большай частцы замаразкі ад 0 да 4 градусаў марозу. Максімальная тэмпература ўдзень 2 – 9 градусаў са знакам плюс.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў