У Беларусь сталі меней адпраўляць грошай з-за мяжы


Паводле апублікаваных Нацбанкам Беларусі статыстычных дадзеных аб грашовых пераводах за мінулы 2018 год вынікае, што ў нашую краіну з дапамогай міжнародных банкаўскіх сістэмаў было пераведзена парадку 326,04 мільёнаў долараў.

Пры гэтым у 2017 годзе беларусы перавялі ў краіну з-за мяжы 373,67 мільёна долараў. Такім чынам у 2018 ў параўнанні з 2017 сума пераводаў скарацілася на 12,75 %.

Сярэдняя сума пераводу з-за мяжы склала 287,67 долараў.

Адначасова за мінулы год з Беларусі было адпраўлена грашовых пераводаў на агульную суму 175,014 мільёнаў долараў. Гэта на 6,3 % болей, чым у 2017 годзе, калі было адпраўлена 164,568 мільёнаў.

Аб’ектыў
У Беларусі запусцілі першую ў СНД легальную біржу крыптавалютаў
2019.01.15 22:06

СК, belsat.eu

Стужка навінаў