Хірокі Такунага прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Японіі ў Беларусі. Пра гэта 2 верасня паведамілі ў дыпламатычным прадстаўніцтве.
Як паведамляе японскае выданне NHK, Такунага стане першым японскім амбасадарам у Менску.
З чэрвеня 2016 года функцыі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Японіі ў Беларусі выконвае Таёхіса Кадзукі. Але ён сумяшчае свае функцыі з кіраўніцтвам японскай амбасадай у Расеі.
«Дагэтуль ён [Хірокі Такунага. – Рэд. belsat.eu] быў у Беларусі быў проста паслом. Такі быў ранг. Зараз ён будзе першым Надзвычайным і Паўнамоцным паслом», – паведамілі карэспандэнту belsat.eu у амбасадзе.
Зараз сам дыпламат знаходзіцца не ў Беларусі.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Японіяй былі ўсталяваныя 26 студзеня 1992 года.
МГ belsat.eu