У Беларусь прывезлі Віфлеемскі агонь міру


Першым горадам, які прыняў святы агонь, традыцыйна стала Горадня.

Штогод дзеткі са скаўцкага руху ўрачыста ўнеслі лампадку са святым агнём у кафедральны касцёл св. Францішка Ксаверыя. Гэтая традыцыя захоўваецца ўжо больш як 30 гадоў. Віфлеемскае святло міру вернікі ставяць на святочны стол увечары перад Раством.

У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема

У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема
У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема
У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема
У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема
У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема
У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема
У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема

«Гэта агонь азначае нашае адзінства з усім хрысціянскім светам. Ён сімвалізуе нараджэнне Ісуса Хрыста, які прыносіць любоў у гэты свет. Гэты агеньчык запальваюць у Гроце Віфлеемскім, менавіта там, дзе нарадзіўся Божы Сын і таму ён разыходзіцца па ўсім свеце, як знак супакою, міру, любові», – кажа пробашч гарадзенскага Фарнага касцёлу Ян Кучынскі.

У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема
У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема
Падчас службы ў гарадзенскім Фарным касцёле запаліць свечку ад агню маглі ўсе ахвотныя

Упершыню гэтую акцыю зладзіла Аўстрыйскае Радыё і Тэлебачанне ў Лінцу ў 1986 годзе ў падтрымку дзяцей-інвалідаў і людзей, якія церпяць нястачу. Калі ў акцыі ўзялі ўдзел каталіцкія скаўты, традыцыя распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе. З Пячоры Нараджэння Хрыстова ў Віфлееме, святы агонь перавозяць самалётам у Вену, адкуль ён трапляе ў іншыя краіны.

Падчас службы ў гарадзенскім Фарным касцёле запаліць свечку ад агню маглі ўсе ахвотныя

У Беларусь святло міру прывозяць з Польшчы і далей распаўсюджваюць па беларускіх гарадах, мястэчках і вёсках. З Беларусі агонь вязуць у Расею, у самыя аддаленыя кропкі на кантыненце.

Падчас службы ў гарадзенскім Фарным касцёле запаліць свечку ад агню маглі ўсе ахвотныя

6-га студзеня падчас святкавання Раства паводле грэцкага календара, віфлеемскі агонь будзе перададзены праваслаўным вернікам.

Падчас службы ў гарадзенскім Фарным касцёле запаліць свечку ад агню маглі ўсе ахвотныя

ПВ, фота Васіль Малчанаў/Belsat.eu

Стужка навінаў