У Беларусь прыйшло перадзімʼе


Паводле сіноптыкаў так холадна, як цяпер, павінна было быць толькі праз два тыдні. Аднак пацяплення не даводзіцца чакаць, бо наступіла перадзімʼе. Першая палова лістапада будзе сырой і ветранай. Мокры снег будзе пераходзіць у дождж. Пахаладанне прыйшоло з Балтыкі разам з цыклонам «Джысі».

У чацвер і пятніцу на большай частцы краіны выпадзе мокры снег з дажджом. У асобных раёнах будзе туман, галалёдзіца. У пятніцу днём ад – 2 па поўначы да + 4 па поўдні. У ноч на суботу замаразкі да – 7 па паўночным усходзе, а пры праясненнях будзе да – 10. Днём у суботу прагназуецца ад – 3 па паўночным усходзе да + 5 па паўднёвым захадзе.

У нядзелю прыйдзе чарговы цыклон, але ўжо з паўднёвага захаду Еўропы. 6-7-8 лістапада на большай частцы краіны выпадзе снег, які будзе пераходзіць у дождж.

ДР belsat.eu паводле kp.by

Стужка навінаў