У Беларусь прыйшла астранамічная восень


Першы дзень астранамічнай восені будзе па-восеньскі прахалодным: паветра прагрэецца сёння максімум да +14.

23 верасня ўмовы надвор’я ў нашай краіне будзе вызначаць няўстойлівая і халодная паветраная маса, якая паступае з поўначы Еўропы.

З нагоды пачатку астранамічнай восені ў паўночным паўшар’і Google апублікаваў адмысловы «дудл».[/vc_column_text][vc_single_image image=”290018″ img_size=”large”][vc_column_text]Паводле прагнозу Гідраметцэнтра, у пятніцу чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Па ўсходняй палове краіны пройдуць дажджы, на астатняй частцы тэрыторыі – кароткачасовыя дажджы.

Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ад +8 да + 14 ° С

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў