У Беларусь прыйдуць 25-градусныя маразы


На гэтым тыдні беларусаў чакае па-сапраўднаму зімовае надвор’е. У краіне істотна пахаладае, прагназуюцца снегапады. У выходныя ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны ўначы можа быць да 25 градусаў марозу. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.

Фота: чытачы belsat.eu

12 студзеня. Месцамі невялікі снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, днём па захадзе парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 3–9 градусаў марозу, па паўночным усходзе да -11 °С, максімальная днём да +1 °С.

13 студзеня. Месцамі снег, слабая мяцеліца. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 2–9 градусаў марозу, максімальная ўдзень 0…-6 °С.

14 студзеня. Часам будзе падаць снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу дня 7-13 градусаў марозу, у паўднёва-заходніх раёнах 3-6 градусаў марозу; у начныя гадзіны пераважна па паўночным усходзе месцамі да -15 °С.

15 студзеня. На большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца кароткачасовы снег, слабая завіруха. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра цягам содняў будзе 11–18 градусаў марозу, уначы ў асобных раёнах да -21 °С, па паўднёвым захадзе -9… 10 °С.

16 студзеня. Месцамі кароткачасовы снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 14-21 градусаў марозу, у асобных раёнах 22-25 градусаў марозу; максімальная ўдзень 11-18 градусаў марозу, па паўднёвым захадзе -9… 10 °С.

17 студзеня. Месцамі па краіне кароткачасовы снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -10 °С па паўночным захадзе да -22 °С па паўднёвым усходзе Беларусі, максімальная ўдзень 5–12 градусаў марозу; пераважна на ўсходзе краіны ўначы месцамі 23–25 градусаў марозу, удзень у асобных раёнах -13… 15 °С.

 

 

Стужка навінаў