У Беларусь прыходзіць летняе цяпло


28 траўня ўмовы надвор’я будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць, прагназуе Белгідрамет.

Ноччу 28 траўня пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу ад шасці да 11 вышэй за нуль. Днём прагназуецца ад 17 да 22 цяпла. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

29-30 траўня нашая краіна апынецца ў зоне франтальных сістэмаў чарнаморскага цыклону, які перамяшчаецца праз Усходнюю Украіну на Бранскую вобласць. 29 траўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Ноччу пераважна па паўднёва-ўсходняй палове, раніцай і днём па большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу ад сямі да 14 градусаў цяпла. Днём прагназуецца ад 14 да 20 вышэй за нуль.

30 траўня чакаецца пераважна хмарнае неба. На большай частцы краіны дажджы, днём па паўднёвым усходзе моцныя дажджы, асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу ад васьмі да 15 градусаў цяпла. Днём чакаецца ад 13 да 20, а на ўсходзе да 23 вышэй за нуль.

Аб’ектыў
Дзе паслухаць салаўя?
2020.05.24 23:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў