У Беларусь прыедзе аўстрыйская міністарка, якая танчыла з Пуціным


Міністарка замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль 15 студзеня наведае Беларусь, перадае БелТА.

У яе запланавана сустрэча з беларускім калегам Уладзімірам Макеем, заявілі ў МЗС Беларусі. Як паведамілі ў аўстрыйскай дыпмісіі, Карын Кнайсль возьме ўдзел у адкрыцці новага будынка пасольства Аўстрыі ў Беларусі.

Карын Кнайсль вядомая тым, што на сваім вяселлі танчыла з Уладзімірам Пуціным, пазней стасункі паміж дзяржавамі сапсаваліся праз шпіёнскі скандал. 9 лістапада стала вядома пра раскрыццё расейскага шпіёна, які быў палкоўнікам аўстрыйскай арміі. У сувязі з гэтай справай міністр замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль адмяніла свой візіт у Расею, запланаваны на пачатак снежня 2018 года.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў