У Беларусь паступіла партыя тэстаў на наяўнасць антыцелаў да COVID-19


тэст на COVID-19
Тэст на COVID-19.
Фота: Мінаховы здароўя

Экспрэс-тэсты на выяўленне антыцелаў да СOVID-19, якія раней прыбылі ў Беларусь, адгружаны для перадачы ўстановам аховы здароўя. Першыя экспрэс-тэсты дастаўленыя ў Берасцейскую і Гомельскую вобласці, сёння скрыні паступяць у Горадню, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

100 тысячаў экспрэс-тэстаў на наяўнасць антыцелаў да СOVID-19 паступілі ў нашую краіну з Кітаю. Міністэрства аховы здароўя набыло гэтыя тэсты за кошт сродкаў з дабрачыннага рахунку. Першыя тэсты размяркуюць па медычных установах. Іх выкарыстаюць лекары для вызначэння дыягназу пацыентам, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні.

Тэст на COVID-19
Тэст на COVID-19.
Фота: Мінаховы здароўя
тэст на COVID-19
Тэст на COVID-19.
Фота: Мінаховы здароўя

На наступным тыдні чакаюцца дадатковыя пастаўкі, пасля чаго ў Беларусі з’явіцца магчымасць праходзіць тэставанне ўсім ахвочым.

Hавiны
У некаторых шпіталях з’явіліся тэсты на наяўнасць антыцелаў да COVID-19
2020.05.10 14:46

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў