У Беларусь паступае халоднае паветра з поўначы Еўропы


22 траўня ў Беларусь паступяць халодныя паветраныя масы з поўначы Еўропы. Днём чакаецца хмарнае надвор’е, прагназуе Белгідрамет.

У пятніцу 22 траўня на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу месцамі магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўначы ад аднаго да шасці градусаў цяпла. Днём ад сямі да 13 вышэй за нуль. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

23 траўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу ад аднаго да шасці градусаў цяпла, на захадзе Беларусі магчымыя замаразкі да трох градусаў марозу. Днём паветра прагрэецца ад 10 вышэй за нуль па ўсходзе да 20 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе.

24 траўня будзе воблачнае з праясненнямі неба, ноччу па захадзе, днём на большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ноччу ад аднаго да шасці цяпла, на захадзе ад сямі да дзевяці вышэй за нуль, на ўсходзе Беларусі магчымыя замаразкі да трох градусаў ніжэй за нуль. Днём ад 10 да 17 градусаў цяпла.

Hавiны
Чорны дрозд і яшчэ 9 птушак абзавяліся мабільнікамі. Дапамагла кампанія А1
2020.05.21 20:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў