У Беларусь ідзе пахаладанне


Ад пятніцы 22 чэрвеня ў нашую краіну прыйдзе актыўны атмасферны фронт, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы.

Сіноптыкі прагназуюць дажджы, у асобных раёнах па ўсходняй палове краіны моцныя, навальніцы, удзень магчымы град.

У Менску будзе да + 17°С. Па краіне ад +15°С да + 26°С.

Прахалоднае надвор’е захаваецца і ў суботу 23 чэрвеня. Удзень па большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы да + 12°С, удзень да + 22°С.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў