У Беларусь ідуць замаразкі. У сераду – да -3℃


Белгідрамет апублікаваў прагноз на найбліжэйшыя дні, які не прадказвае цёплага надвор’я.

Паводле прагнозу, удзень панядзелка 11 траўня месцамі па паўночным захадзе Беларусі чакаюцца навальніцы.

У аўторак 12 траўня праз паўночна-заходнія раёны ў краіну прыйдзе пахаладанне.

А ў ноч на сераду 13 траўня месцамі па Беларусі чакаюцца замаразкі да -1..-3°С.

У сувязі з гэтым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў