У Беларусь едзе Рамзан Кадыраў


Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі 25-26 верасня. Пра гэта сёння паведаміў на брыфінгу ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі прэсавы сакратар міністэрства Дзмітры Мірончык, паведамляе БелТА.

Ён у прыватнасці адзначыў, што падчас знаходжання ў Менску беларускі і чачэнскі бакі разгледзяць пытанне паглыблення прамысловай кааперацыі.

Паводле афіцыйнага Менску, Беларусь гатовая значна павялічыць пастаўкі ў Чачню грузавой, сельскагаспадарчай і транспартнай тэхнікі. Таксама яна можа прапанаваць сваіх спецыялістаў, якія маглі б праектаваць новыя абʼекты ў Чачні і працаваць на іх.

Кадыраў заявіў аб сваім намеры наведаць Беларусь яшчэ ў лістападзе мінулага году ў адказ на запрашэнне Лукашэнкі, якое прагучала падчас сустрэчы апошняга з расейскай прэсай.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў