У Башкірыі згарэў тыраназаўр. Відэафакт




У дынапарку ў горадзе Сібай (Башкірыя, Расея) дашчэнту згарэла фігура тыраназаўра. Відавочцы запісалі здарэнне на відэа.

Працаўнікі парку спрабавалі ўратаваць дыназаўра, але марна. Відэа здарэння апублікавала ва «ВКонтакте» Анастасія Поліна.

Тыраназаўр (лац.: Tyrannosaurus – «яшчар-тыран») – род драпежных дыназаўраў, якія жылі на Зямлі 67-65,5 млн гадоў таму.

У 2016 годзе навукоўцы з Кембрыджу заявілі, што знайшлі мозг дыназаўра.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў