У Барысаве памёр 50-гадовы фельчар «хуткай дапамогі». У яго выявілі COVID-19


Паводле TUT.by, 8 красавіка ў рэанімацыі 2-й клінічнай лякарні Барысава памёр 50-гадовы фельчар «хуткай дапамогі» Васіль Ліпілін. У медыка была двухбаковая пнеўманія і станоўчы вынік тэсту на каронавірус.

Васіль Ліпілін жыў з жонкай жыў у аграгарадку Неманіца, у 10 кіламетрах ад Барысава. У іх была вялікая фермерская гаспадарка.

Васілій Ліпілін. Фота – ok.ru

Васіль адчуў сябе дрэнна 28 сакавіка. У той дзень у яго паднялася высокая тэмпература, таму ён папрасіў аднаго з калегаў памяняцца зменамі: «Думаў, што адлежыцца за выходныя – і ўсё будзе ў парадку».

Але да панядзелка, 30 сакавіка, лепш не станавілася. Васіль звярнуўся ў паліклініку са скаргамі на тэмпературу і моцныя цягліцавыя болі.

Шпіталізавалі Васіля днём 4 красавіка, у цяжкім стане яго даставілі ў рэанімацыю 2-й клінічнай лякарні Барысава, увечары таго ж дня падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Паколькі ў медыка дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію, у яго ўзялі тэст на каронавірус. Першы даў адмоўны вынік, другі – станоўчы. Пра гэта калегам стала вядома 8 красавіка.

У калегаў з хуткай як кантактаў першага ўзроўню таксама ўзялі мазкі, аднак яны працягваюць працаваць. Трое з іх, па словах медыкаў, цяпер знаходзяцца на бальнічным з невялікай тэмпературай і сімптомамі ВРВІ.

Міністэрства аховы здароўя па стане на 8 красавіка афіцыйна пацвердзіла 13 смерцяў пацыентаў з каронавірусам.

Hавiны
У Беларусі будуць тэставаць на COVID-19 усіх пацыентаў з цяжкай і сярэдняй формай пнеўманіі
2020.04.03 15:20

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў