У бары на Зыбіцкай канфіскавалі 56 літраў нелегальнага алкаголю


У адным са сталічных бараў аператыўнікі знайшлі алкагольныя напоі без акцызных марак і дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць іх набыцця.

Таксама паведамляецца, што працаўнікі бару выраблялі і прадавалі напоі, склад якіх прыдумлялі самастойна.

Міліцыя сканфіскавала 56 літраў алкаголю на агульную суму 5218 рублёў (64 бутэлькі гатовай прадукцыі коштам больш за 1000 беларускіх рублёў і вадкасць з утрыманнем спірту на суму 4200 рублёў).

У дачыненні да ТАА, якое валодае барам, склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку абароту алкагольнай прадукцыі. Пакаранне – штрафу ад 250 да 300 базавых велічынь з канфіскацыяй нелегальнага алкаголю і выручкі ад яго рэалізацыі.

ДР belsat.eu

 

 

 

Стужка навінаў