Барсэлонскі аэрапорт «Эль-Прат» пацярпеў у выніку сутыкненняў прыхільнікаў незалежнасці і паліцыі. Больш за тое, у выніку пратэстаў былі адмененыя дзясяткі рэйсаў, піша «Reuters».
Толькі ў аўторак, 15 кастрычніка, былі скасаваныя 45 рэйсаў, перадусім з прычыны таго, што ў панядзелак адміністрацыя аэрапорту адмяніла 110 рэйсаў.
Увечары 15 кастрычніка аэрапорт працуе па графіку. Адменены толькі адзін рэйс – з і ў Жэневу.
Нагодай для пратэстаў стала тое, што Вярхоўны суд Іспаніі вынес прысуд дзевяці каталонскім лідарам. Іх вінавацяць у арганізацыі рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёну ў 2017 годзе.
МГ belsat.eu