У Баранавічах створаны беларускі лялечны тэатр


У Баранавічах пачаў працаваць беларускі лялечны тэатр, створаны сябрамі «Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны» у супрацы з заснавальнікамі БХД і грамадскімі актывістамі.

Найбольш у працу па стварэнню тэатру зрабілі рэжысёр Вячаслаў Болбат і старшыня камісіі ТБМ па мове і адукацыі Таццяна Малашчанка, адзначаецца ў прэс-рэлізе таварыства.

Першае прадстаўленне беларускага лялечнага тэатру

Прэм’ерны паказ казкі «Каза-манюка» адбыўся 18 траўня ў дзіцячым садку №2. Наступнае прадстаўленне адбудзецца 28 траўня ў час творчай сустрэчы з паэтамі на офісе ТБМ у Русінах, Баранавіцкі раён. Бліжэйшая задача – паказаць казку ва ўсіх групах дзіцячых садкоў, дзе вывучаецца беларуская мова.

Стужка навінаў