У Баранавічах склалі пратаколы на пецярых удзельнікаў акцыі супраць дэкрэту «аб дармаедах»


Акцыя пратэсу ў Баранавічах 26 лютага

Міліцыя склала пратаколы на пецярых удзельнікаў акцыі супраць падатку «аб дармаедах», якая прайшла ў Баранавічах 26 лютага.

7 сакавіка пратаколы за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў склалі ў адносінах да актывіста АГП Мікалая Чарнавуса, ягонага бацькі Мікалая Чарнавуса, а таксама Міхаіла Стрэльчыка, Барыса Шырынгі і яшчэ аднаго ўдзельніка, прозвішча якога пакуль невядомае.

Няма інфармацыі і пра тое, калі будуць разглядаць адміністрацыйныя справы.

«Не буду казаць за ўсіх, але мяне з бацькам гэтым не запалохаць. Мы працягнем дабівацца адмены дадзенага антыканстытуцыйнага дэкрэту», – заявіў Чарнавус-малодшы ў каментары БелаПАН.

Акцыя супраць дэкрэту № 3 праходзіла на плошчы Леніна ў Баранавічах 26 лютага, удзел у ёй узялі каля 300 асобаў. На мітынгу сярод іншых выступіш старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Удзельнікі акцыі прынялі рэзалюцыю, галоўнае патрабаванне якой – адмяніць дэкрэт.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў