У Баранавічах пройдзе «Свята бульбы». На ім пакажуць карціны з бульбы


Фота: gromc.by

21 верасня ў Баранавічах пройдзе «Свята бульбы», паведамляе мясцовы райвыканкам.

Свята пройдзе ў парку 30-годдзя ВЛКСМ. У звязку з правядзеннем бульбянога свята мясцовыя ўлады забаранілі продаж алкагольных напояў, у тым ліку піва. Забарона датычыць гандлёвых кропак, якія знаходзяцца за 500 метраў ад парку.

Падчас свята можна будзе паглядзець на выставу карцін з бульбы, узяць удзел у бульбяных спартовых спаборніцтвах, а таксама завітаць на «Бульбяны кірмаш», дзе будуць прадаваць канешне ж бульбу.

Паралельна з бульбяным святам у тым жа парку пройдзе фестываль народных рамёстваў.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары