У Баранавічах перанеслі суд, бо суддзя не ведае беларускай мовы


Суд за несанкцыянаваны пікет над мясцовымі актывістамі Уладзімірам Гундарам і Юрыем Казакевічам перанеслі.

«Я запатрабаваў у суддзі, каб яна звярталася да мяне па-беларуску. Яна спытала: «Вам перакладчык патрэбны?». Я адказаў: «Не». Яна адклала суд да 13 траўна ў звязку з тым, што будзе шукаць перакладчыка», – распавёў Уладзімір Гундар intex-press.by. Паводле актывіста, гэты выпадак сведчыць, што дзяржаўны чыноўнік не ведае роднай мовы. Але, паводле Канстытуцыі, кажа Гундар, чыноўнікі абавязаныя ведаць дзве дзяржаўныя мовы.

Таксама актывіст распавёў, што на суд не прыйшлі сведкі – два міліцыянты. Але асноўнай прычынай пераносу судовага паседжання ён называе адсутнасць перакладчыка.

Гундара і Казакевіча абвінавачваюць у парушэнні закону «Аб масавых мерапрыемствах». Сёлета 25 сакавіка яны выйшлі ў цэнтр Баранавічаў з бела-чырвона-белым плакатам з нагоды Дня Волі і плакатам салідарнасці з Украінай са словамі: «Разам – да лепшай долі».[/vc_column_text][vc_single_image image=”182927″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота: Юрый Піваварчык

ЮВ, belsat.eu, паводле intex-press.by

Стужка навінаў