У Баранавічах на нафтабазе адбыўся выбух. Пацярпеў адзін чалавек


Машына МНС на тэрыторыі в/ч 55435 ў г. Баранавічы.
Фота: Аляксандр Швед, «Белсат»

На тэрыторыі в/ч 55435 ў г. Баранавічы Берасцейскай вобласці адбыўся выбух.

Паводле прэс-службы МНС, сёння ў 11:37 у дзяжурную частку паступіла паведамленне «пра ўспышку газапаветранай сумесі без наступнага гарэння на тэрыторыі в/ч 55435 ў г. Баранавічы Берасцейскай вобласці па вул. Фралянкова, 2».

Траўмаваны работнік ТАА «ЭкоПромОйл», які выконваў рамонт рэзервуара. Ён шпіталізаваны.

Мясцовы сайт Intex-press паведамляе са спасылкай на медыкаў, што машына хуткай дапамогі забрала «аднаго чалавека з траўмай галавы і апёкамі».

Міністэрства абароны ўдакладніла, што інцыдэнт адбыўся праз парушэнні патрабаванняў тэхнікі бяспекі рабочымі падраднай арганізацыі, якія рабілі рамонт рэзервуара для захоўвання паліва. Жыццю пацярпелага мужчыны, 1980 г.н., нічога не пагражае, дадае мінабароны.

Каля 16.30 побач з вайсковай часткі нічога асаблівага заўважана не было. На тэрыторыі часткі стаіць машына МНС.

Стужка навінаў