У Баранавічах дыктар на ўвесь стадыён раскрытыкаваў улады гораду праз футбол


Дыктар стадыёна «Лакаматыў» у Баранавічах Уладзімір Майсюк пасля матчу супраць «Слоніма» раскрытыкаваў улады гораду за стаўленне да футбола. Відэа звароту апублікаванае на платформе streamable.com.

Нягледзячы на перамогу над «Слонімам», «Баранавічы выбылі ў другую лігу беларускага футболу.

Hавiны
Беларускія фанаты на матчы ў Расеі вывесілі банэр з Каліноўскім. Яго спрабавалі сарваць
2019.11.24 07:09

«Першая ліга, нібы нікому не патрэбны прадукт, забыты і кінуты ўладамі гораду, выплюнула наш клуб у аматарскую лігу. А як там будзе – ніхто не ведае. Паўпрафесійны фанацкі футбол сыходзіць на задворкі Беларусі. І гэта восьмы горад краіны. Сумна», – заявіў дыктар.

Уладзімер Майсюк у 1980-1990-я гады сам гуляў за розныя баранавіцкія каманды. У 2014 годзе яго адхілялі ад працы каментатарам за крытыку стадыёну «Лакаматыў».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў