У Баранавічах асудзілі прапаршчыка, які збіў жаўнера і выбіў яму два зубы


Суд Баранавіцкага раёну і гораду Баранавічы 28 снежня прызнаў мужчыну вінаватым у парушэнні статутных адносінаў і асудзіў яго на тры гады зняволення.

Малады чалавек нападпітку ўдарыў аднаго жаўнера нагой у жывот, а другому выбіў два зубы, піша intex-press.by.

Таксама да турэмнага пакарання дадалі штраф у памеры 100 базавых велічынь (24500 рублёў), які яму прызначыў суд Пухавіцкага раёну зімой 2018 года. Тады яго асудзілі за наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў