У Баранавічах адмянілі травеньскія святкаванні


У Баранавіцкім гарвыканкаме распавялі, што горад адмовіўся ад святакавання Дня працы і Дня Перамогі, падае «Intex-press».

«У Дзень Перамогі не будзе мітынгу і шэсця, а таксама культурна-масавых імпрэзаў», – кіраўнік аддзелу ідэалагічнай работы і па справах моладзі Святлана Паўловіч.

Таксама чыноўнікі вырашылі адмяніць сёлета святкаванне Дня гораду, падчас якога ў Баранавічах у сярэдзіне траўня ладзяць фестываль «Баранавіцкая вясна».

Па стане на 29 красавіка ў 2-м гарадскім шпіталі Баранавічаў знаходзіцца 37 пацыентаў са станоўчым тэстам на COVID-19, распавёў выданню «Наш край» галоўны ўрач медустановы Рауф Гасанаў. Самы малады пацыент мае 21 год, дадаў лекар.

Па стане на 29 красавіка ў Беларусі зарэгістравалі 13 181 выпадак каронавіруснай інфекцыі, што складае 7,8 % ад колькасці тэстаў. За апошнія содні інфікаваных стала больш на 973 чалавекі.

  • 27 красавіка ў Менску «праз выходныя» адмянілі рэпетыцыю параду на Дзень Перамогі. Паводле ведамства, парад 9 траўня адбудзецца.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў