У Баранавічах адкрылі суд за 7 млн рублёў


Новы будынак суду ў Баранавічах.
Фота: БелТА

У Баранавічах 6 лістапада ўрачыста адкрылі рэканструяваны будынак раённага і гарадскога суда. Каштарысны кошт будаўніцтва склаў Br 6,9 млн, паведамляе БелТА.

Пабудаваны ў 1972 годзе будынак летась перадалі ў аператыўнае кіраванне Берасцейскага абласнога суда.

Hавiны
Галоўны ідэолаг Гомельшчыны зарабляе Br 3600
2019.11.05 21:37

Зараз у будынку агульнай плошчай 2,6 тыс. квадратных метраў змясціліся 13 залаў судовых пасяджэнняў з спадарожнымі памяшканнямі, дарадчымі пакоямі. Усе залы абсталяваныя сістэмамі аўдыёвідэафіксацыі і пратакалявання судовых працэсаў.

У будынку прадугледжаны ліфт, пад’ёмнікі. Таксама добраўпарадкаваная тэрыторыя каля будынку, замененыя сеткі і камунікацыі, пешаходныя дарожкі. На стаянцы прадугледжаныя 34 месцы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў