У Бангладэш дэпутат наняла двайнікоў, якія здавалі за яе экзамены ва ўніверсітэце


13 тэстаў здалі замест Тамань Нусрат яе двайнікі. Дэпутат парламенту Бангладэш наняла дзяўчат, якія падобныя да яе, каб яны здавалі замест яе экзамены ва ўніверсітэце. Пасля выяўлення гэтага жанчыну выключылі з навучальнай установы, піша The Guardian са спасылкай на AFP.

Тамань Нусрат, якая з’яўляецца дэпутатам парламенту Бангладэш, атрымлівала ступень бакалаўра мастацтваў у Адкрытым універсітэце Бангладэшу. Але ці-то часу, ці-то жадання навучацца ў яе не было. У выніку яна пачала выкарыстоўваць махлярства. Выявілі падман журналісты, якія прыйшлі на экзамен і сутыкнуліся з двайніком.

Неназваны супрацоўнік універсітэту, дзе вучылася дэпутат, заявіў, што двайнікоў суправаджалі ахоўнікі Нусрат. Жанчына адмовіліся ад каментароў у гэтай справе.

Hавiны
Дзясяткі тысяч чэхаў патрабуюць адстаўкі прэм’ера з-за махлярства
2019.06.05 13:38

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў